В этом здании Нисимковичская средняя школа размещалась с 1952 до 1975 года. Снимок 1969 года. Сычаўка-Нісімкавіцкая. Паселак у Нісімкавіцкім сельсавеце. Назва паходзіць ад
слова “сыч” – нелюдзімы чалавек, або назва птушкі. Заснаваны ў 1920-я гады
жыхарамі вескі Нісімкавічы і навакольных хутароў, былі пабудовы 1914-1916
гадоў. Размешчаны на рацэ Сычаўка. З 8.12.1926 г. у Нісімкавіцкім сельсавеце
Свяцілавіцкага, 4.8.1927 г. Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. Паселак
уваходзіў у склад калгаса “Савецкая Беларусь”. За гады вайны загінулі яго жыхары: Баплыкоў Аляксей
Маркавіч (матэрыялы аб ім ёсць у школьным музеі), Балыкоў Афанас Ягоравіч,
Булаўкін Іван Рыгоравіч, Гулевіч Іван Мітрафанавіч, Ісачанка Іван Фядосавіч,
Калкоў Леанід Юркавіч і Каржоў Ціхан Сяргеевіч. Балыкоў А.М. у час вайны быў
камандзірам 2-га батальёна 253 Тарашчанскага стралковага палка 45 Шчорсаўскай
стралковай дывізіі. Восенню 1942 года батальён пад яго камандваннем адбіваў
безперапынныя атакі 79-й эсэсаўскай дывізіі, якая рвалася да Волгі ў раёне
завода “Чырвоны Кастрычнік” горада Сталінграда. У адным з баёў 3 лістапада
1942 года Балыкоў А.М. загінуў. Яго імя занесена на жалобнае знамя ў зале
Воінскай славы на Мамаевым кургане ў Валгаградзе. На 1.01.1952 года ў пасёлку было 32 жыхары 106 жыхароў.
Сярод жыхароў настаўнікі Нісімкавіцкай СШ Балыкова Лідзія Мікалаеўна і
Булаўкіна Галіна Іванаўна, фельдшар Клімянкоў Іван Мітрафанавіч, акушэрка
Клімянкова Юлія Мікалаеўна. У пасёлку дейнічала пачатковая школа, якая адразу
пасля вайны размяшчалася ў хаце Марозава Пятра Сяргеевіча (на той час ён
знаходзіўся ў Чырвонай Арміі), а затым у хаце Хімянковай Хоўры. Настаўнікамі
працавалі Гулевіч Марыя Васільеўна і
Гулевіч Франя Паўлаўна. Затым школа была пераведзена ў пасёлак Сычаўка
Рудніцкая. З 1959 года ў складзе саўгаса “Нісімкавічы” (брыгада № 4).
На 1.01.1963 года ў пасёлку 35 двароў 125 жыхароў. Пасля аварыі на
Чарнобыльскай атамнай станцыі пачалося рэзкае зніжэнне колькасці
насельніцтва. У 1991 г. 21 двор 31 жыхар. Шмат гаспадарак перасялілася ў
вёску Нісімкавічы, некаторыя выехалі за межы раёна і вобласці. Зараз не
існуе. http://chechersk.ru |