http://gerbovnik.geraldika.by/2010/01/shlyaxta-belarusi-do%d1%9egiya-pucyaviny-gistoryi/

 

Шляхта Беларусі: доўгія пуцявіны гісторыі

У айчыннай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, здаецца, няма больш цмянай і забытай тэмы. як гісторыя прывілеяваных саслоўяў («станаў») за межамі іх непасрэднай сацыяльна-эканамічнай дзейнасці. Гісторыя Беларусі (у адрозненне ад іншых еўрапейскіх краін, дзе дзейнічалі знакамітыя вяльможы, рымскія папы — апекуны высокага Рэнесанса, князі і манархі) выглядала скажонай і збедненай. Між тым свецкі, шляхецкі стан у своеасаблівых умовах Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай адыграў адносна больш значную ролю ў гістарычнай эвалюцыі гэтага рэгіёна Еўропы, чым у шмат якіх іншых краінах старога кантынента. дзе раней і выразней на гістарычнай арэне выявілася дзейнасць трэцяга саслоўя і склаўся ўстойлівы саюз бюргерства і вярхоўнай улады.

Шляхта Беларусі была асноўным сацыяльным пластом беларускага насельніцтва, які ўдзельнічаў ва ўтварэнні і развіцці дзяржаўнасці, станаўленні гістарьгчна унікальнай формы грамадска-палітычнага ладу ў тэрытарыяльных межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, а пазней Рэчы Паспалітай.
На працягу некалькіх стагоддзяў рыцарства, шляхта Беларусі, Літвы, Украіны дзейсна выконвалі сваю галоўную саслоўную місію (ius militari): пашыралі, умацоўвалі і абаранялі Вялікае княства Літоўскае ў яго адносінах з Ордэнам, суседнімі рускімі княствамі, ардынскімі крымчакамі. Актыўная падтрымка вярхоўнай улады асноўнымі слаямі беларускай, літоўскай і ўкраінскай шляхты дала магчымасць ў 2-й палове XVI ст. ажыццявіць планы рэальнай дзяржаўнай уніі з Польшчай, актывізаваць усходнюю палітыку Вялікага княства Літоўскага ў яго дачыненнях з Маскоўскім вялікім княствам у канцы XVI—ХVII ст.
У часы падзелаў Рэчы Паспалггай у канцы XVIII ст., у т.зв. «польскіх» паўстаннях XIX ст значныя пласты шляхты, дваранства Беларусі ўзначальвалі і падгрымлівалі нацыянальна-вызваленчы рух на былых землях Вялікага княства Літоўскага. Менавіта рэфарматарская шляхта Польшчы, Беларусі і Літвы ў 1791 г. выразна абвясціла вялікія духоўныя і грамадскія прынцыпы, прыняла адну з найбольш ранніх, прагрэсіўных і дэмакратычных на той час еўрапейскіх канстытуцый.
Цяжка ўзважыць і пераацаніць ролю шляхты ў палітычным і духоўным развіцці Беларусі, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, у станаўленні і эвалюцыі ўсіх дзяржаўных інстытуцый (вярхоўнай улады, Рады-паноў, сеймаў, сеймікаў, шляхецкага войска — «паспалітага рушання», судоў і адміністратыўных органаў), у арганізацыі і рэгуляванні міжэтнічных, канфесійных, дыпламатычных адносін. 3 шляхецка-магнацкага асяроддзя выйшлі вядомыя дзяржаўныя, палітычныя дзеячы, палкаводцы, мецэнаты, адміністратары (віленскія ваяводы Мікалай Янавіч Радзівіл, Мікалай Крыштоф Радзівіл (Сіротка), Ян Караль Хадкевіч, канцлеры Астафі Валовіч, Леў Сапега, вялікія гетманы кн. Канстанцін Іванавіч Астрожскі, Грыгоры Аляксандравіч Хадкевіч і інш).
Пераважна з калектыўнай прававой творчасцю шляхты павязаны галоўныя заканадаўчыя акты XVI—XVIII стст., знакамітыя зводы законаў — Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., пастановы вальных сеймаў (уключна з т.зв. «літоўскімі канстытуцыямі), з’ездаў, канфедэрацый. У маёнтках феадалаў развівалася фальварковая гаспадарка, рамяство, узнікалі новыя населеныя пункты (мястэчкі). Некаторыя прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі Беларусі ў XVI—XVIII стст. атрымалі права на самакіраванне.
Фарміраванне новых цэнтраў гарадской (шляхецкай) культуры, мецэнацтва, развіццё кнігадрукавання, замкавай і палацавай архітэктуры, музыкі, выяўленчага мастацтва, тэатраў, школьнай і прыватнай адукацыі як і многія іншыя з’явы рэнесансавай і пострэнесансавай культуры, былі ў значнай ступені звязаны з падтрымкай і апякунствам уплывовых прадстаўнікоў прывілеяваных эліт ялікага княства Літоўскага. Выразны магнацка-шляхецкі падмурак мелі асноўныя рэфармацыйныя рухі на Беларусі ў перыяд найбольшага ўздыму Рэфармацыі ў 3-й чвэрці XVI ст. Асноўным яе пратэктарам быў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны. заснавальнік шматлікіх кальвінісцкіх абшчын, друкарняў у Бярэсці і Нясвіжы, арганізатар першага ва Усходняй Еўропе поўнага рэнесансавага выдання Бібліі (1563).
Не менш прыкметнай была дзейнасць «паспалітай» (звычайнай) шляхты, зямян, дваранства, службовай, гаспадарскай і прыватнай адміністрацыі ў важных сферах сацыяльнага, грамадска-палітычнага, духоўнага жыцця Беларусі і Літвы, распрацоўцы і рэалізацыі палітычных і аграрных рэформаў, судаводстве, удакладненні дзяржаўных, адміністрацыйна-тэрытарыяльных межаў, розных камісарскіх камісіях і інш. Вядома, якую выключную ролю адыгрывала гаспадарская (вялікакняжацкая) канцылярыя ў абагульняючых кадыфікацыйных справах, арганізацыі дзяржаўнага архіва — Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, дыпламатычнай дзейнасці, нармалізацыі старажытнабеларускай дзелавой мовы.
Актыўная дзейнасць «палітычнага народу—шляхты» прасочваецца і ў «чыстых» галінах духоўнай творчасці: у літаратуры і пісьменніцтве (летапісы, хронікі, мемуары, сеймавыя дыярыушы, публіцыстыка, пасольскія і падарожніцкія рэляцыі, эпісталаграфія), кнігадрукаванні, развіцці гуманістычна-асветніцкай, грамадска-палітычнай думкі, філасофіі і інш. Выдатныя дзеячы духоўнай культуры XVI—XVII стст. (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Андрэй Валан, Мялеці Сматрыцкі і інш.) выступалі з планамі нацыянальна-культурнага адраджэння, пашырэння школьнай і універсітэцкай адукацыі, палітычных і царкоўна-рэлігійных рэформаў, удасканалення дзяржаўнага ладу. Многія прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў спрычыніліся да ідэй Асветніцтва ў 2-й палове XVIII ст.
Відавочна, што шляхта Беларусі, як і прывілеяваныя саслоўі іншых краін Еўропы, была абцяжарана ўсімі тыповымі праблемамі феадальнага грамадства, якое шмат у чым адступала ад біблейскіх і хрысціянскіх правобразаў. Яна стварыла сваю побытавую культуру, своеасаблівмо пануючую ідэалопю (сармацтва) з яе ідэалізацыяй патрыярхальнага зямянскага жыцця, грамадска-палітычнага ладу, пэўнымі ксенафобскімі і ваяўніча-абарончымі тэндэнцыямі (Усходняя Сарматыя — апошні абаронны вал хрысціянскай Еўропы). Характэрныя рысы шляхецкай культуры, менталітэту шляхты неслі выразны адбітак тагачаснай эпохі з яе супярэчнасцямі і праблемамі, але ў гістарьгчнай рэтраспектыве гаспадарчая і сацыяльная эвалюцыя Бсларусі, шляхецкая дэмакратыя з яе вярхоўнымі прынцыпамі — “вольнасці” і «роўнасці» — былі значнымі зрухамі ў паступовым узыходжанні грамадства да новых форм сацыяльнага жыцця і сужыцця, царкоўна-рэлігійных, міжэтнічных і міжнародных адносін.
Насуперак дагматычным
схемам старой гістарыяграфіі, якая пазбягала нават згадваць пра духоўную дзейнасць прывілеяваных саслоўяў (удзяляючы асноўную ўвагу іх «негатыўнай» сацыяльнай сутнасці), можна ўпэўнена сцвярджаць, што гэтыя неадрыўныя слаі беларускага і іншых народаў Вялікага княства Літоўскага былі прыкметнымі ўдзельнікамі айчыннага і еўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу. Іх творчасць (асабліва ў дзяржаўна-палітычных і іншых сферах нетрадыцыйнай культуры) зяўляецца арганічнай часткай агульнай духоўнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, а ў пэўным сэнсе і ўсяго Вялікага княства Літоўскага.
Шляхта Беларусі і Літвы, Вялікага княства Літоўскага як прывілеяваны стан прайшла доўгі шлях ад пачатковага этапу яе сацыяльнага адасаблення да пераўтварэння ў шырокае адносна замкнёнае саслоўе. Варта адзначыць галоўныя вехі гэтай саслоўнай эвалюцыі.
Саслоўная структура феадальнага грамадства пачала складвацца яшчэ ў часы сярэдневяковай Русі. У гэты перыяд фарміруюцца такія групы насельніцтва, якія адрозніваюцца ад іншых па сваіх функцыях, сацыяльна-эканамічнаму, прававому становішчу. Першым саслоўем у пэўным сэнсе гэтага слова стала духавенства грэкавізантыйскага абраду, якое атрымлівала княжацкія даніны, царкоўныя ўставы, мела сваю структуру, іерархію, юрысдыкцыю. Княжацкія ўставы XI—XIII стст. канкрэтызуюць катэгорыі мітрапаліцкіх і епіскапскіх царкоўных людзей (ігумен, святар, чарнец, дыякан, дзяк і інш.), сферы дзейнасці царкоўных судоў, якія тычыліся «міран» : ‘Князю и боярам и судиям в те суды нелзе вступаться».
Старажытныя юрыдычныя помнікі згадваюць розныя слаі вольнага і залежнага насельшцтва — мужы, пасадскія людзі, чэлядзь, халопы, закупы і інш. Актавыя крыніцы, летапісы, хронікі дазваляюць вылучыць таксама тыя свецкія сацыяльныя групы, якія прадстаўлялі феадальныя вярхі Русі. На вяршыні іерархічнай лесвіцы безумоўна, стаялі князі «вялікія», «старэйшыя», ніжэй якіх знаходзіліся князі малодшыя, службовыя, удзельныя. Значная частка гэтых людзей была павязана з «вялікімі» роднаснымі і васальнымі адносінамі. У актах Полацкага, Смаленскага і іншых княстваў XIII—XIV стст (згадваюцца “баляры” (упершыню ўпамінаюцца ў руска-візантыйсюм дагаворы 911 г.), дружыннікі.
У XIV—XV стст. у крыніцах з’яўляюцца «дваране» (прыдворныя службовыя людзі), «зямяне» або «зямляне» і інш.
Сацыяльныя межы паміж гэтымі слаямі не заўсёды былі выразнымі, а іх рэальнае становішча вызначалася сацыяльна-эканамічнымі (землеўладанне, колькасць залежнага насельніцтва), васальна-іерархічнымі, службовымі і генеалагічнымі фактарамі. Сярод баяр, напрыклад, вылучаліся баяры вялікія і меншыя, княжацкія (“бояры наши») і земскія. «Великыи господья боляре, и боярыни, и все именитые народи» (феадальная заць), што падтрымлівалі Сафійскую царкву сваімі данінамі — “упоминок собе и за спасение своей души, и своему роду всему села, и волости з даньми, и со всеми доходы, также и земли и воды з борми, и с всеми пошлинами, с людми и с озеры», згадваюцца ва ўстаўной грамаце кіеўскага князя Аляксандра Уладзіміравіча (Альгердавіча) кіеўскаму мітрапаліту Ісідору 1441 г.
Пэўную спецыфіку прадстаўляла сацыяльная структура феадалаў Літвы ў XIII—XIV стст. Побач з найбольш уплывовымі старэйшымі князямі (дагавор 1219 г. з валынскімі князямі) існавалі звычайныя князі, князькі, баяры (воіны-рыцары) і інш. Храністы Тэўтонскага ордэна выкарыстоўвалі разнастайную, не заўсёды адэкватыую заходнееўрапейскуто лацінскую тэрміналогію для апісання феадалаў Літвы: nobiles, nobiliores, barones, domini, kunige, seniors, potentiores, bojary і інш.» Пазней назва «князі» замацавалася ў Вялікім княстве Літоўскім пераважна за нашчадкамі Рурыкавічаў, вялікіх князёў літоўскіх, татарскай (ардынскай) знаццю. Большасць феадалаў абядноўвала землеўласнасць (на ленным ці аладзіяльным праве) і воінская або службовая (судова-адміністратыўная, прыдворная) павіннасць. Працэс фарміраванпя саслоўнай структуры Беларусі і Літвы працягваўся доўга, але ніводная група свецкіх феадалаў да канца XIV — пачатку XV ст. не мела яшчэ свайго вызначанага юрыдычна дзяржаўна-прававога статуса.
Эвалюцыя сацыяльных адносін і збліжэнне з Польшчай у канцы XIV — пачатку XV ст., у значнай ступені абумоўленыя актуальнымі ўнутры- і знешнепалітычнымі інтарэсамі, паскорылі фарміраванне шляхецкага саслоўя («стану») Вялікага княства Літоўскага. Юрыдычна гэты працэс быў замацаваны шэрагам заканадаўчых актаў, непасрэдна звязаных з Крэўскай (1385), Віленска-Радамскай (1401) і асабліва Гарадзельскай (1413) уніямі.
Гэтыя акты тычыліся перш за ўсё тэрыторыі і набілітэту ўласна т.зв. Літвы, але надаваліся ад імя вярхоўнай улады Вялікага княства Літоўскага Польшчы. Згадваюцца паны і баяры (у лацінскім тэксце — barones et nobiles praedicti), якія прымаюць хрысціянства, узводзяцца на вышэйшы стан і для адзначэння свайго новага сацыяльнага становішча — імені, тытула і шляхецтва — уступаюць у гербавае пабрацімства з некаторымі польскімі родамі.
Згаданыя паны, шляхта, баяры (або проста — «паны і шляхта») атрымоўваюць дзяржаўна-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя прывілеі: права займаць важныя земскія пасады і ўрады (пачынаючы з пасад віленскага і трокскага ваявод і кашталянаў), удзельнічаць у дзейнасці сеймаў, велікакняжацкага савета (Рады) пры абмеркаванні дзяржаўных спраў. Яны ж маюць аднолькавае права карыстацца і распараджацца сваімі спадчыннымі маёнткамі (у асобных выпадках з дазволу вярхоўнай улады), перадаваць іх нашчадкам, забяспечваць маёмасныя інтарэсы родзічаў і інш. Шляхта вызвалялася таксама ад некаторых павіннасцей і падаткаў.
У выніку вострай унутрыпалітычнай барацьбы і феадальнай вайны пачатку 1530-х гадоў шляхецкі статус быў пашыраны на праваслаўных феадалаў Вялікага княства Літоўскага (прывілеі 1434, 1447 гг.), якія дагэтуль абапіраліся на старыя прававыя традыцыі .
У 2-й паловс XV — сярэдзіне XVI ст. працягваўся працэс паступовай кансалідацыі феадалаў Вялікага княства Літоўскага па іх прававому статусу і адначасова мяняліся ўзаемаадносіны розных груп прывілеяванага саслоўя, што адбівалася ў афіцыйнаіі тэрміналогіі. Старая радавітая знаць (князі беларускага, украінскага, рускага, літоўскага паходжання) у значнай ступені выцяснясцца з палітычнай сцэны новай феадальнай элітай — буйнымі свецкімі і духоўнымі феадаламі, «панамі”, чыё ўзвышэнне абавязана службовай, ваеннай або царкоўнай кар’еры, вялікім маёнткам, часам родавым і сямейным сувязям. У гэты ж перыяд узрасла колькасць дробных землеўласнікаў, рознага службовага люду (баяр конных, панцырных, казакаў і інш.), якія выконвалі дзяржаўныя абавязкі, але не мелі правоў шляхты.
Статуты Вялікага княства Літоўскага 1528, 1566, 1588 гг. у асноўным завяршалі працэс афармлення шляхецкага саслоўя. Унутрысаслоўныя групы феадалаў («станы шляхецкія» ў вузкім разуменні гэтага тэрміна) падзяляюцца ў вопісах войску і Статутах пераважна па іх дзяржаўных, адміністрацыйных, ваенных функдыях, маёмасным становішчы, зрэдку па дынастычным паходжанні. Канцылярскі тэкст «Ухвалы 1528 г. » з стороны обороны земское» (попіс войска) адрознівае катэгорыі: паны-рада, княжата, панята, ураднікі, дваране гаспадарскія, «некаторая шляхта значнейшая», пані і ўдовы ваяводскія, старасціныя, іншыя княгіні і пані. Асноўны масіў феадалаў, распісаны па паветах і землях, складалі «баяры і шляхцічы”, якія ў кантэксце попісу звычайна разглядаюцца як адназначныя па свайму сацыяльнаму статусу. Праўда, дробныя феадалы часцей улічваюцца проста як «баяры» або «зямяне» (Падляшша). Асобна выдзелены “татарове”, у т.л. князі, уланы, «татарове казаки, што людей не мають», татары, абяднаныя ў «сцягах» (ці харужствах).
У палявым вопісе войска Вялікага княства Літоўскага 1567 г. фігуруюць «почты» (канкрэтныя групы феадалаў, што адпраўлялі ваенную павіннасць) “панов рад»: «врадники короля его милости земские и дворные, и теж маршалки и писари»: «почты их милости князей и княжат» Вялікага княства Літоўскага : «почты паницкие» (паны, ураднікі і інш.): «почты панов дворан короля его милости, которые сперву писалися за панят, а так подлуг стародавного обычаю и пристойности под хоруговью дворною их постановено…»: «дворане, которые службами короля его милости при дворе господарском забавени суть»: «дворане, которые на потребы господарские розосланыи при дворе господарском… : “хоругов дворная». Далей апісвасцца шляхта па павятовых харугвах, у канцы попісу — татары па сцягах. Дробная шляхта нярэдка ўдакладняецца: «шляхта, дымники, которые до сего часу не писалися в шыху», шляхта “пешая». Зрэдку выкарыстоўваецца тэрмін «рьцарства», напрыклад, для вызначэння сярэдняй і дробнай шляхты: «реестр княжат, панят и всего рыцарства земли Волынской».
У Статуце 1588 г. тэрмін «шляхта» ахоплівае ўсе асноўныя катэгорыі феадалаў, што бачна па загалоўках («Роздел третий. О волностях шляхетских и о розмноженью Великого князства Литовского») і ў больш вузкім сэнсе пры супастаўленні з феадальнай знаццю: “Теж уставуем, иж княжата и панове рада наша, и шляхта, и теж кождый з рыцерства нашого, которые шляхту нашу у себе служебниками ховают, не мают их сами о почтивость судити, кромя нас…» Пазней тэрмін «шляхта» ў публічна-прававых актах Вялікага княства Літоўскага выкарыстоўваўся для вызначэння ўсіх катэгорый набілітаваных феадалаў і феадальнай арыстакратыі (князёў). Два «станы” ў шляхецкім саслоўі (у адрозненні ад некаторых дзяржаў Заходняй Еўропы) не склаліся ў Рэчы Паспалітай. Дагаджаючы саслоўным амбіцыям паспалітай шляхты, нават магнат звяртаўся да іх у сваіх сеймавых прамовах, эпісталярных пасланнях — «Panie Bracie». У тыя ж часы зарадзілася і выслоўе: «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе».
Што тычыцца арыстакратычных тытулаў (князь, граф), то ў практыцы грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, Літвы, Польшчы захоўваліся тыя, што згаданы ў лісце Люблінскай уніі 1569 г. Некаторыя ўплывовыя «літоўскія» і “рускія» роды карысталіся тытуламі, атрыманымі ад імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, рымскіх пап, што не мела асаблівага значэння. Па вальных сеймах Рэчы Паспалітай адрозніваліся сенатары каронныя і літоўскія (Вялікага княства Літоўскага), якіх называлі “брацьмі старшымі» ў адрозненне ад звычайнай шляхты, паслоў у ніжняй палаце.
Саслоўнае (у значнай ступені дэкаратыўнае) раўнапраўе старанна адстойвалася шляхтай і ў XVII—XVIII стст. У часы панавання Уладзіслава IV шляхта выступіла супраць увядзення ордэна Найсвяцейшай Панны Марыі, бо пабачыла ў гэтым пагрозу саслоўнай роўнасці. Найбольш паказальны прыклад звязаны з Канстытуцыяй 1690 г., дзе ўпершыню сустракаецца выраз “шляхта меншая». На вальным сейме 1699 г. было прызнана, што гэты выраз памылкова ўвайшоў у тэкст згаданай канстытуцыі. Усе сеймавыя станы (кароль, сенат, пасольская ізба) пагадзіліся з тым, што ў роўнасці няма большай і меншай шляхты і тыя крамольныя словы выкрэсліваюцца навечна.

 


Працэс паступовай інтэграцыі феадалаў Вялікага княства Літоўскага суправаджаўся агульным паслабленнем велікакняжацкай улады, чаму нямала садзейнічала станаўленне саслоўна-прадстаўнічай сістэмы з канца XV — пачатку XVI ст.: пашырэнне прэрагатываў і рэгламентацыя дзейнасці вальных сеймаў, канцэнтрацыя значнай часткі заканадаўчай і выканаўчай улады ў Радзе-панах, кадыфікацыя агульнадзяржаўнага права і інш.
У канцы XVI— пачатку XVII ст. склаліся ўсе асноўныя элементы той дзяржаўна-прававой сістэмы, якая ў сучаснай гістарыяграфіі атрымала не зусім дакладную назву шляхецкай дэмакратыі. Галоўным стрыжнем гэтай сістэмы былі тыя саслоўныя прывілеі, якія атрымала шляхта ў выніку сваёй эмансіпацыі. XVI ст. стала пікам яе сацыяльнай эвалюцыі, пазітыўнай законатворчасці, дзяржаўна-палітычнага будаўніцтва. Эфектыўна выкарыстоўваючы прывілеі і розныя грамадска-палітычныя інстытуты (сеймы, сеймікі, раду-паноў і інш), шляхта Вялікага княства Літоўскага ў 2-й палове XVI ст. дабілася ўнутрысаслоўнай прававой роўнасці, пераўтварылася ў амаль замкнёны, найбольш прывілеяваны «стан», замацавала свае дасягненні ў заканадаўстве. Статуты Вялікага княства Літоўскага (асабліва Статуты 1566, 1588 гг). паслядоўна пашыраючы правы шляхты, утварылі своеасаблівыя “маісеевы скрыжалі”, на якія абапіраліся ўсе судовыя ўстановы, дзе ў той ці іншай ступені разглядаліся шляхецкія справы. Нават царская ваяводская адміністрацыя ў ходзе войнаў сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі Беларусі і Літвы (хоць і ў саслоўна-абмежаваных межах) вымушана была карыстацца Статутам 1588 г. У параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі прыкметна вылучаюцца Статуты і па ўзроўню прававой культуры, шырынёй ахопу галін права, сваёй сістэматызацыяй, рэнесансна-рацыяналістычнымі тэндэнцыямі.
Новымі прывілеямі шляхты ў 2-й палове XVI ст. стала ўвядзенне элекцыйнага (замест дынастычнага, спадчыннага) абрання вярхоўнай улады, дагаворных абавязацельстваў з боку электаў, т.зв. пакта канвента (упершыню падпісаных польскім каралем і вялікім князем літоўскім Генрыхам Валуа), свабоды рэлігійнага вызнання на аснове хрысціянскай канфесіі. Акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., унесены ў Статут 1588 г. — раздзел 3. арт. 1: «О захованью в покою всих подданных наших, обывателей того паньства з стороны розного розуменья и уживанья набоженьства хрестияньского», быў незвычайнай дзяржаўна-палітычнай з’явай у той час, калі ў Еўропе ўжо прыкметна выявіліся контррэфармацыйныя тэндэнцыі. Вялікае княства Літоўскае і Польшча сталі найбольш свабоднымі еўрапейскімі краінамі, надзейным прытулкам для эмігрантаў, вядомых царкоўна-рэлігійных, палітычных, культурных дзеячаў, вальнадумцаў.
У канцы XVI — сярэдзіне XVII ст. узнікае той варыянт дзіўнага сімбіёзу шляхецкай ідэалогіі (ідэалізацыя дзяржаўнага ладу, дасягнутага шляхецкага статуса) і жыццёвымі традыцыямі шляхты, яе норавам і саслоўным гонарам, што атрымаў назву сарматызму. «Дармо, дармо спадзявацца. — сцвярджаў у 1648 г. адзін з новых паслоў Рэчы Паспалітай Тамаш Сапега, — што Влоскія Эрыданы, Нямецкія Рэйны могуць пахваліцца падобнымі абарончымі валамі свайго ўласнага заканадаўства, сваімі «pacto convento». Лейтматывам асноўнай часткі шляхецкай публіцыстыкі стала асуджэнне і абвяржэнне абсалютызму, тыраніі, кантрастнае параўнанне дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і праўленнем у іншых дзяржавах. Звычайным аб’ектам такіх крытычных супастаўленняў былі Атаманская Порта, Вялікае княства Маскоўскае (асабліва самадзяржаўе Івана IV Жахлівага), некаторыя еўрапейскія краіны (Англія лорда-пратэктара Кромвеля і інш). Антыдэспатычныя матывы шляхецкай публіцыстыкі выходзілі за межы чыста саслоўных інтарэсаў і неслі на сабе выразны адбітак гуманістычнай ідэалогіі. Не выпадкова нават апазіцыйныя царкоўныя праваслаўныя брацтвы разлічвалі на падтрымку сеймавай шляхты ў абароне сваіх грамадзянскіх правоў. Да эклекцыйнага і каранацыйнага сеймаў пачатку 30-х гадоў XVII ст. буйнейшае беларускае брацтва падрыхтавала гісторыка-палітычныя выданні “Сінопсіс» і “Дадатак да Сінопсіса”, дзе па ўзору шляхецкай публіцыстыкі ўслаўляліся і пералічваліся прывілеі, дадзеныя вялікімі князямі літоўскімі і польскімі каралямі людзям “рускага веравызнання” царкве і духавенству.
Пры ўсёй абмежаванасці і ўзнёсласці сармацкай ідэалогіі ксенафобскія матывы не атрымалі шырокага распаўсюджання. Нямала было цікавага за мяжой для вопытных дыпламатаў, палітыкаў, службовага рыцарства. Вобраз ідэальнага шляхціца не замыкаўся ў пейзанскіх фальварковых справах. Па словах выдатнага пісьмснніка XVII ст. Мацея Сарбеўскага, дасканала выхаваны шляхціц “прытрымліваўся адной хрысціянскай канфесіі, каталіцызму, бавіўся не нейкімі кратафілямі (вадэвілямі), але годнымі свайго стану забавамі: коннай выездкай, практыкаваннямі з рыцарскімі прыладамі. 3 дзяцінства засвойваў красамоўства, гісторыю і палітыку. Калі ж выбіраўся за мяжу, вучыўся не скокам, плясам, балетам, а добрым звычаям і дзяржаўнаму гаспадаранню. Знаёміўся з гарадскім жыццём, абарончым дойлідствам, палацамі і іншымі будынкамі, рэлігійнай адданасцю мясцовага насельніцтва».
Далейшая эвалюцыя дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай адбывалася пераважна шляхам сеймавых (канстытуцыйных) карэктыў, дадаткаў, замацавання грамадска-палітычнай сістэмы і, з друтога боку, нясмелых спроб вярхоўнай улады і некаторай часткі палітычнай эліты прыстасаваць яе да новых унутры- і знешнепалітычных умоў. Прыкметнай вехай на гэтым шляху стала замацаванне прынцыпу аднагалоснага прыняцця сеймавых ухвал пасольскай ізбой (у 1652 г. упершыню быў сарваны вальны сейм яшчэ да завяршэння сеймавых абрадаў). Шляхецкі парламент Рэчы Паспалітай набыў такія прэрагатывы і меў такія правы, якія не былі ўласцівы ніводнаму з аналагічных еўрапейскіх саслоўна-прадстаўнічых органаў. Сеймавая канстытуцыя 1669 г. абвяшчала, што ўсе навацыі ў Рэчы Паспалітай не могуць не суправаджацца небяспечнасцю і вялікімі катастрофамі — рэвалюцыямі. «Нямы сейм 1717 г., які праходзіў у неспрыяльных палітычных абставінах, прызнаў вольную элекцыю і прынцып liberum veto непарушальнымі кардынальнымі правамі і адначасова дазволіў Расійскай імперыі права выступаць іх гарантам. Відавочна, што на гэта рашэнне Пятра I паўплывалі прагматычныя палітычныя матывы, разлічаныя на паслабленне Рэчы Паспалітай.
Інстытуты шляхецкай дэмакратыі, дэкорум ідэальнага дзяржаўна-палітычнага ладу былі найбольш эфектыўна выкарыстаны латыфундыстамі магнацкай алігархіяй для ўмацавання сваёй рэальнай улады і супрацьдзеяння цэнтралізатарскім тэндэнцыям. Ажыццяўляючы свае планы, палітычныя эліты Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, розныя магнацкія групоўкі нярэдка абапіраліся на рэгіянальныя і мясцовыя шляхецкія форумы, палітычныя аб’яднанні – канвакацыі, канфедэрацыі і інш. Цэнтрамі палітычнай актыўнасці шляхты ў XVII ст. сталі павятовыя сеймікі, якія дабіліся значнага пашырэння сваіх правоў. Асноўны тон у вырашэнні дзяржаўных і мясцовых праблем тут задавала магнатэрыя. Палітычнае жыццё набывала партыкулярны характар побач з аслабленнем вярхоўнай улады і фактычнай ролі вальных сеймаў. У гістарычнай перспектыве шляхецкі парламентарызм мог стаць узорам для ўтварэння дасканалай, шмат у чым своеасаблівай мадэлі грамадска-палітычнага ладу, прававой саслоўна-прадстаўнічай дзяржавы з удзелам у грамадскім і палітычным жыцці значна больш шырокіх пластоў насельніцтва. Гэтыя патэнцыі па розных прычынах далёка не ўсе былі рэалізаваны. Шмат якія вартасці шляхецкай дэмакратыі з цягам часу пераўтварыліся ў недахопы, што было абумоўлена спецыфічнай сацыяльнай і палітычнай эвалюцыяй Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай у цэлым і нарастаючым у перыяды ваенна-палітычных крызісаў умяшаннем старонніх дзяржаў. Само імкненне шляхты выступаць ад імя ўсяго «палітычнага народу» (без размежавання яго па рэлігійных ці этнічных прыкметах) стала значным каталізатарам радыкальных грамадска-палітычных рэформаў, нацыянальна-вызваленчых рухаў у апошняй трэці XVIII ст.
Апошняя трэць XVIII ст прайшла пад знакам вострага супрацьборства кансерватыўных тэндэнцый (кардынальныя правы шляхты былі ўхвалены ў 1768, 1775 гг., у пачатковы перыяд дзейнасці Чатырохгадовага сейма і на апошнім Гродзенскім сейме 1793 г.) з інтэграцыйнымі і рэфарматарскімі плынямі. Прыхільнікамі апошніх сталі ў сваёй большасці патрыятычныя слаі шляхты, часткова духавенства, мяшчанства, якія адчувалі сваю сувязь з агульным уздымам дэмакратычных павеваў у Заходняй Еўропе, былі зацікаўлены ва ўмацаванні і незалежнасці дзяржавы, актыўным далучэнні яе да еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.

 


Праграма рэформаў прадугледжвала змяненне дзяржаўнай формы праўлення, прадстаўніцтва і самога працэсу сеймавання, утварэнне цэнтральнай адміністрацыі і інш. Чатырохтадовы, або Вялікі, сейм 1788-1792 гг. прыняў важную «Уставу аб дзяржаўным ладзе” (“Ustava Rzadova»), вядомую ў гістарыяграфіі пад назвай Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Першая канстытуцыя новых часоў на кантыненце (другая ў свеце пасля адпаведнага акта Злучаных Штатаў 1787 г.) хоць і захоўвала знешне традыцыйную саслоўную структуру, але ў значнай ступені рэфармавала яе: шляхецкі статус быў звязаны не толькі з паходжаннем, але і з зямянскай уласнасцю, землеўладаннем. Чыншавая і неаседлая шляхта, найбольш падатлівая на ўплывы мясцовых магнатаў, была пазбаўлена права ўдзельнічаць у дзейнасці павятовых сеймікаў. Адначасова магчымасць набыцця шляхецкіх правоў была прызнана за мяшчанамі гаспадарскіх і прыват-наўласніцкіх гарадоў (пры згодзе ўладальнікаў апошніх), калі яны валодалі нерухомай маёмасшю.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. на землі Беларусі была распаўсюджана саслоўна-прававая сістэма Расійскай імперыі. Па ўдакладненых падліках сучасных даследчыкаў, шляхта Рэчы Паспалітай пасля першага падзелу 1772 г. налічвала да 750 тыс. асоб, што складала каля 7% усяго насельніцтва. Няма абагульняючых рэпрэзентатыўных звестак канца XVIII — пачатку XIX ст. канкрэтна па землях Беларусі, але, на думку Т. Карзона, пад уладу царскай адміністрацыі трапілі 2/3 шляхецкага стану.
Царскі ўрад улічваў устойлівыя апазіцыйныя тэндэнцыі сярод шляхты, яе адносную шматлікасць у параўнанні з расійскім дваранствам, грамадска-палітычныя традыцыі (самакіраванне, сацыяльную і палітычную свядомасць і інш.). Палітыка вярхоўнай улады была накіравана на падначаленне шляхты мясцовай адміністрацыі, распаўсюджанне на яе правоў расійскага дваранства, агульнае скарачэнне з мэтай атрымання дадатковых фінансавых сродкаў шляхам пераводу ў падатнае саслоўе асоб, не атрымаўшых легітымацыі. Прыкметна змянілася структура зямельнай уласнасц, павялічылася колькасць расійскіх памешчыкаў. У канцы XVIII ст яны складалі каля 9% земскіх землеўласнікаў і валодалі 32% агульнай колькасці «абывацельскіх душ». За адмову ў прынясенні прысягі імператару буйныя маёнткі згубілі Радзівілы, Агінскія, Сапегі і іншыя вядомыя магнаты. Жорстка расправіўся царскі ўрад з удзельнікамі паўстанняў 1794, 1831, 1863 гг. Шмат хто адправіўся ў Сібір, страціў маёмасць. Са шляхецкага асяроддзя выйшлі многія ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст., Адраджэння.
Дваранскія аргангзацыі Бсларусі ў часы Расійскай імперыі (XIX — пачатак XX ст.) захавалі абмежаванае самакіраванне і працягвалі адстойваць свае карпаратыўныя інтарэсы. На пачатку XX ст. прадстаўнікі дваранства Баларусі прынялі пэўны ўдзел ў грамадска-палітычным жыцці краіны і нават былі прадстаўлены ў Дзяржаўнай Думе. 3 узнікненнем Дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі ў лютым 1917г. у правячым асяроддзі пачалі выношвацца планы скасавання дваранскага саслоўя. Лёсам гісторыі гэтыя планы здзейсніла Кастрычніцкая рэвалюцыя. Дэкрэтам ЦВК і Савета народных камісараў ад 11 лістапада 1917 г. дваранскае саслоўе і яго арганізацыі былі скасаваны.
II Рэч Паспалітая, у складзе якой знаходзілася Заходняя Беларусь да 1939 г., скасавала шляхецкае саслоўе паводле Канстытуцыі 1921 г. Зямянства Заходняй Беларусі, як і ўсёй Польшчы, некаторы час захоўвала свае гаспадарчыя і маёмасныя пазіцыі і ўдзельнічала ў палітычным жыцці.
Ліквідацыя саслоўнай сістэмы ў навейшыя часы была, зразумела, непазбежнай ва ўсіх краінах, якія прытрымліваліся прынцыпаў роўнай адказнасці ўсіх слаёў насельніцтва перад законам і дзяржаўнымі органамі. Іншая справа, наколькі і ў якіх формах гэтыя дэмакратычныя ідэалы ажыццяўляліся ў рэальнай практыцы розных дзяржаў.

 

Источник: Г. Галенчанка, Гербоўнік беларускай шляхты. Т.1./Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.–Мн.елНДІДАС, 2002. – С. 3-16.

 

 

http://fotki.yandex.ru/

 

http://gerbovnik.geraldika.by/2010/01/shlyaxta-belarusi-do%d1%9egiya-pucyaviny-gistoryi/