Рудня-Нісімкавіцкая

 

   Вёска ў Нісімкавіцкім сельсавеце Чачэрскага раёна. Да рэвалюцыі была ў складзе Рагачоўскага павета (17 вёрстаў ад Чачэрска) Пакоцкай воласці. У 1887 г. у вёсцы налічвалася 76 двароў, 176 жыхароў. 16 жыхароў займаліся вырабам драўлянага начыння, па адным жыхарывырабам рэчаў з кары і лыка, сталярствам, бондарствам, кавальствам, 16 — адыходзілі на заробкі.

   У сярэдзіне ХІХ ст. у наваколлі  вёскі было 360 католікаў.

   Існавала драўляная капліца св. Міхала, пабудаваная ў 1816 г. на сродкі графіні Ганны Чарнышовай (верагодна, што капліца ў вёсцы існавала і ранейз канца XVIII ст., бо ў капліцы захоўваўся абраз св. Міхала Арханёла, тэкст на якім паведамляў, што гэты абраз падараваны капліцы ў 1779 г.).

   Капліца была асвячоная чачэрскім куратам Андрэем Леановічам. Знаходзілася на могілках, была агароджаная.

   Даўжынёй капліца была 4 сажні, шырынёй 3 сажні 2 аршыны. Званіцы не было, замест яе побач стаяў слуп са званом. Набажэнствы былі падчас пахаванняў, у трэці тыдзень Вялікага посту, у дзень Евангеліста Марка (у маі), 29 верасня і 8 лістапада.

   Капліца існавала да 1920-х гг.

                                                                                                                                                                  

 

 

Образа Святого Михаила Архангела из Рудня-Нисимковичской каплицы.

 

 

 

 

На иконе, надпись на польском языке, о том, что этот образ дарится жителям Рудни-Нисимковичской.

 

 

   Абраз св. Міхала Арханёла пасля закрыцця капліцы нейкім чынам трапіў да жыхаркі вёскі Галееўка. Марыя (так было імя гэтай жанчыны) славілася сваёй пабожнасцю і напрыканцы свайго жыцця завяшчала раздаць свае абразы вернікам. Так некалькі абразоў пасля яе смерці трапілі да адной з манашак гомельскага сабора свсв. Пятра і Паўла. Калі высветлілася, што адзін з абразоў (абраз св. Міхала Арханёла) каталіцкі, то манашка падарыла яго каталічкам — сёстрам  Валянціне і Ніне Дэбой. Некалькі гадоў абраз знаходзіўся ў іх кватэры, а пасля смерці Валянціны ў 1998 г., быў падараваны гомельскаму касцёлу Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

 

 

От автора:

 

Образа Святого Михаила Архангела из Рудня-Нисимковичской каплицы, находится в Гомельском костеле.

Эта  икона в 1779 г. была подарена жителям Рудни-Нисимковичской и 150 лет находилась в каплице.

После закрытия каплицы, икона исчезла и только в конце 90-х вернулась уже в Гомельский костел.

На время проведения фотосъемки для книги, образ пришлось специально снимать со стены (около 3-х метров от пола).

Размер образа более 2-х метров в высоту.

 

 

Владимир Васьков.

 

Фото Сергей Ляпин.