Рудня Гулева.

 

 

   Рудня-Гулева (белор. Рудня-Гулева) — деревня в Светиловичском сельсовете Ветковского района Гомельской области Беларуси.

В результате катастрофы на Чернобыльской АЭС и радиационного загрязнения жители (55 семей) переселены в 1992 году в чистые места.

 

В 17 км на север от Ветки, 37 км от Гомеля.

Река Нёманка (приток реки Сож), на юге, западе и севере мелиоративные каналы.

 

Транспортные связи по просёлочной, затем автодороге Светиловичи - Ветка. Планировка состоит из криволинейной улицы, ориентированной с юго-востока на северо-запад, к которой с востока присоединяются короткая криволинейная улица и переулок. Застройка двусторонняя, деревянная, усадебного типа.

 

По письменным источникам известна с XIX века как селение в Белицком уезде, с 1852 года в Гомельском уезде Могилёвской губернии. С 1842 года действовали сукновальня и мельница. Согласно переписи 1897 года деревня Рудня-Гулева (она же Гуляева) в Речковской волости Гомельского уезда, располагался хлебозапасный магазин (с 1880 года). В 1909 году 723 десятин земли.

В 1926 году работал почтовый пункт. С 8 декабря 1926 года по 30 декабря 1927 года центр Рудня-Гулевского сельсовета Светиловичского, с 4 августа 1927 года Ветковского района Гомельского округа 35% жителей составляли польские семьи. В 1929 году организован колхоз. Во время Великой Отечественной войны на фронтах погибли 22 жителя. В 1959 году входила в состав совхоза "Речки" (центр - деревня Речки).

 

На момент отселения Рудня-Гулева была частью совхоза «Речки». На территории деревни располагались совхозные хозяйственные постройки, медпункт, восьмилетняя школа (деревянная постройка с печным отоплением).

1881 год — 43 двора, 131 житель.

1897 год — 50 дворов 385 жителей (согласно переписи).

1909 год — 59 дворов, 405 жителей.

1926 год — 96 дворов, 488 жителей.

1959 год — 244 жителя (согласно переписи).

1992 год — жители (55 семей) переселены.

Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

 

 

Карта 1783 года.

 

увеличить

 

 

СЯСТРЫЦА НЁМАНА І НЯМІГІ

 

Рака Нёманка. Бяссоньне нашай памяці. Рудня Гулева
Рака Нёманка - бяссоньне нашай памяці.

Рака Нёманка. Рудня Гулева
У нашым дзяцінстве дарослыя жартавалі, што Нёманку нават курыца ў брод перайсьці можа.

Рака Нёманка. Рудня Гулева
Цікава, хто сёньня пераходзіць брады Нёманкі? І ці жартуе з гэтай нагоды хоць хто-кольвечы, апроч вадзянікоў?

Мост праз раку Нёманка. Рудня Гулева
Тысячы разоў у дзяцінстве даводзілася хадзіць па гэтым мосьце. Але чамусьці не засталося ніводнай згадкі пра тое,

каб я лазіў пад сам мост. Ведама ж - пад мостам жывуць тыя, каго лепш не турбаваць.

Рака Нёманка. Рудня Гулева
Сьцежкі з абодвух берагоў зьніклі ў сон-траве.

Рака Нёманка. Рудня Гулева
Хто ж стаіўся там, за зьвівам Нёманкі? У тым самым месцы, дзе мы колісь плёскаліся без памяці...


http://balachon.livejournal.com/

 

 

ДРАЎЛЯНЫЯ КРЫЖЫ

Драўляныя крыжы, якія захаваліся на могілках у вёсках Рудня Гулева і Рэчкі Веткаўскага раёна.

 

Рудня Гулева:

 

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж

Рудня Гулева. Надмагільны драўляны крыж без папярочыны

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж

Рудня Гулева. Драўляны надмагільны крыж


Рэчкі:

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

Рэчкі. Драўляны надмагільны крыж

http://balachon.livejournal.com/


Да 170-годзьдзя народзінаў

 

Літвін з барадою Маркса

 

Сяргей Балахонаў

 

Бавячы ў дзяцінстве лета ў вёсцы Рудня-Гулева на Веткаўшчыне, аднаго разу я трапіў у прышкольную качагарку. Там, поруч з крошкаю торфу, ляжала купа ўсялякіх кніг. Сярод шматлікіх “Deutsch’аў”, “фізыкаў” ды “пачатковай ваеннай падрыхтоўкі” я раскапаў вокладку і франтысьпіс з выявай барадатага чалавека. Самі старонкі былі некім вырваныя. Тады па тэлевізіі, акурат як цяпер мыльныя опэры, бяз памяці круцілі шматсэрыйны фільм “Карл Маркс. Маладыя гады”. Дык мне падумалася, што бачу якраз ягоны партрэт. Зірнуў на вокладку і зьдзівіўся: “Вінцэсь Каратынскі?! Хто гэта?” Пошукі тэксту кніжкі былі марныя...

 

Вінцэсь Каратынскі нарадзіўся 15 чэрвеня 1831 г., калі яшчэ не пасьпела астыць зброя вызвольнага антырасейскага паўстаньня. Як шмат хто з таго пакаленьня, Вінцэсь усё жыцьцё балюча вагаўся душою й сэрцам, шукаючы адказу на пытаньне: “Хто я такі?” Бацька, што рана сышоў у лепшы сьвет, нічога растлумачыць не пасьпеў. Вясковы арганіста, які навучаў па-польску, з бабамі сварыўся па-беларуску, а жыду мог сказаць колькі слоўцаў на ідыш, спрабаваў, верагодна, выхаваць хлопца палякам. Але паэтычная сузіральнасьць выкрывала супярэчнасьці, ад якіх іншым разам не бывала спакою: чаму на адной зямлі суіснуюць пальшчызна й беларушчына? Чаму людзі адначасова завуць сябе і палякамі, і літвінамі, а часам і русінамі? Урэшце, што ж такое Літва сама сабою?

 

Знаёмства з Уладзіславам Сыракомлем пераканала ў слушнасьці развагаў, але нават знаны “вясковы лірнік” ня мог разьвеяць сумневаў Каратынскага, маючы ў сабе той самы быцьцёвы клопат. Абодва разумелі, што беларуская (крывіцкая, русінская) мова “такая ж людзкая і панская”, як і іншыя, і нават пісалі на ёй вершы. Аднак, збольшага ў шуфляду. А першы паэтычны зборнік Каратынскага “Чым хата багата” (1857) складаецца з польскіх вершаў. Здаецца, тады не было заганай выказаць па-польску любасьць да роднага краю. Але ці ня мучылі паэта згрызоты й душэўная мулкасьць пасьля ўсіх гэтых польскамоўных услаўленьняў радзімы? Хоць для заспакаеньня такіх пачуцьцяў можна было пачытаць Георга Самуіла Бандткэ, які сьцьвярджаў, што польская мова ў ВКЛ ладна пашырылася яшчэ за часы Жыгімонта Старога. Дзеля заспакаеньня можна было й проста пісаць пра народ, што Каратынскі й рабіў, зьвяртаючыся, хай сабе па-польску, да тых, “хто ў шкарлупе сядзеў сутулы”.

 

А падпіўшы ў пачэсным таварыстве, льга было ў адзін альбом пісаць аб “сардэчных панях” ды аб “мужыцкіх панах” (“Альбом Арцёма Вярыгі-Дарэўскага”, 1858 г.), а ў іншы — пра лунаньне польскага духу (“Альбом Цэліны Кіркор”, 1860 г.). Акрамя таго, Каратынскі “паклонна вітае “сонечнага” расейскага імпэратара Аляксандра ІІ (1858) зь легальнае нагоды на паўзабароненай мове, кідаючы ў вершаванае вітаньне мноства двухсэнсоўных выразаў і мэтафар. Як разумець покліч “братцы, да дзела, да дзела!”, калі слова “дзела” пазначала ня толькі справу, працу, але яшчэ й зброю? А “жаўценькі пясочак” у падарунак імпэратару? Гэта табе ня хыхі, як казаў калісьці Мялешка. Зрэшты — была б ахвота — мэтафары й цьмянасьць разьлятаюцца ў бакі, а рука выводзіць на паперы:

 

Чы Бог ня зьмілуецца над намі

 

І дасьць пагінуць пад Маскалямі?...

 

Дзе тут сапраўдны Вінцэсь Каратынскі? Ён адначасова і паўсюль і нідзе. Паўстаньне 1863—64 г. сталася мяжою, кардонам, які адцяў ранейшую эпоху, калі можна было вагацца з уласным этнакультурным вызначэньнем. У 1864 г. Каратынскі напісаў элегію “Туга па чужой старане”, якая сталася шэдэўрам нацыянальнай патрыятычнай лірыкі ХІХ ст. “Я ж зямліцу меў радную...” Здаецца, яшчэ адзін крок — і адбылося б пераадоленьне душэўнага вэрхалу, і ён назваў бы сябе беларусам, крывічом, русінам. Але ён застаецца літвінам паводле нараджэньня і палякам паводле зьбегу абставінаў. У 1866 г. Каратынскі зьяжджае ў Варшаву, уцякаючы ад сябе й расейскага абвалу на Беларусі. Толькі ж ад сябе не ўцячэш. Прывід “роднай зямелькі” не пакідаў Каратынскага да скону. Варшаўскія палякі не забываліся на ягонае паходжаньне, называлі “барадатым літвіном”. Магчыма, нават барада выконвала ролю свайго кшталту маскі. Як казаў адзін з герояў Умбэрта Эка, кожнае пакаленьне мае сваё адчуваньне несвоечасовасьці зьяўленьня на гэты сьвет. І трэба змагчы гэтую несвоечасовасьць, каб вокладкі тваіх кніг не валяліся ў істопках пад тарфяною крошкай.

 

 

Чорны след на вякі 

 

26 Апрель 2007

 

На сёлетнюю Радаўніцу, якая амаль што супала з чарговай гадавінай катастрофы на ЧАЭС, перш чым наведаць могілкі, на якіх пахавана мая маці і шматлікая радня, прайшоў па вуліцах роднай Барталамееўкі, пастаяў каля помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны з выбітымі на ім прозвішчамі і вянкамі ля падножжа, у адзіноце затрымаўся на месцы хаты, дзе нарадзіўся і вырас.

Прашу прабачэння за адну недакладнасць. Сапраўдных вуліц у вёсцы даўно няма -- іх “малюе” напалову засыпаны вятрамі асфальт, які быў укладзены ў мэтах дэзактывацыі пасля выбуху ў палынна-горкім Чарнобылі. Калі б не чорная стужка асфальту, дык ісці давялося б па суцэльным лесе-самасеі, што вырас на агародах і былых збудаваннях...

 

Сваё дворышча пазнаю па грушы, яблынях на агародзе ды бярозах за стужкай асфальту -- усе панадворкавыя пабудовы закапаны амаль што адразу пасля высялення жыхароў Барталамееўкі ў чыстыя ад радыяцыі мясціны.

Геаграфія месцаў цяперашняга пражывання маіх землякоў даволі шырокая -- ад вёскі Холмеч Рэчыцкага раёна, якая стала дамінуючым месцам іх размяшчэння, да расійскага горада Калуга.

 

Радаўніца -- адзіны дзень года, у які на некалькі гадзін ажываюць мясціны здзічэлага кутка былога буйнога населенага пункта. На могілкі, што на самай высокай у наваколлі кропцы, непадалёк ад стаянкі першабытнага чалавека Выдзьма і перад ракой Беседзь на даляглядзе, збіраюцца амаль усе пакуль яшчэ жывыя і здольныя пераносіць дарогу жыхары былой Барталамееўкі.

Сёлетняе наведанне пагоста здзівіла і парадавала сустрэчай з суседам, былым калгасным брыгадзірам і актывістам Макарам Арцёмавічам Башылавым, які лічыць дзевяноста шосты гадок.

 

-- Не магу не прыехаць сюды, -- казаў. -- У Гомелі толькі сплю, а душою жыву тут. Можа, у труне сюды і вярнуся.

У кожнага з сёлетніх наведвальнікаў могілак, вядома, былі свае думкі і разважанні. Мой роздум прадыктаваны гадамі работы ў райгазеце.

На тэрыторыі Веткаўшчыны не было населенага пункта, у які б я хоць раз не схадзіў пехатою. Балюча, што многія з іх пасля чарнобыльскай навалы ператварыліся ў зараснікі соснаў, бяроз, лазняку, між якімі растуць грыбы і жыруюць статкі дзікай жывёлы, распладзіліся мышы ды паўзуны. Толькі назвы засталіся ад вёсак Пабужжа, Беседзь, Галоднае, Хізы, Гарысты, Рэчкі,   Рудня-Гулева , Ухова, Сівенка, Жалезнікі,  Рудня  Стаўбунская, Новыя і Старыя Грамыкі -- усяго 60 адселеных населеных пунктаў. Анямелая тэрыторыя пачынаецца адразу пасля Веткі, калі ехаць з Гомеля, і цягнецца ўздоўж Сожа і яго прытока Беседзі на дзесяткі кіламетраў.

Мне, хто абхадзіў і аб'ездзіў ўсю цяперашнюю чарнобыльскую тэрыторыю задоўга да катастрофы на ЧАЭС і пасля яе, нават сёння цяжка зразумець, як магло здарыцца, што праз некалькі месяцаў пасля выбуху ў Чарнобылі на месцах цяпер адзічэлых вёсак Сівенка і Старыя Грамыкі пачыналася будаўніцтва пасёлкаў для перасяленцаў з Хойніцкага і Брагінскага раёнаў.

 

У Сівенцы зелянеючае ўжо разлапістым бульбоўнікам поле пад жылы квартал было выбрана па той прычыне, што ў мясцовым калгасе імя Леніна не хапала рабочых рук. На Старыя Грамыкі выбар выпаў з нагоды таго, што яны -- радзіма былога міністра замежных спраў СССР Андрэя Андрэевіча Грамыкі, і ўладам захацелася зрабіць іх узорным населеным пунктам з прывабнымі пабудовамі і прыстанню на рацэ Беседзь. У маёй Барталамееўцы працягвалася забудова і добраўпарадкаванне новай вуліцы для рабочых, спецыялістаў саўгаса “Высакаборскі” і мясцовага ўчастка торфабрыкетнага завода “Бальшавік”, цэнтральная сядзіба якога, між іншым, размяшчалася на тэрыторыі Гомельскага раёна.

 

Людзі з трывогаю гаварылі аб “рацыі, якая прыляцела з Чарнобыля”, а трубы брыкетнага ўчастка амаль суткамі без супынку выкідвалі ў неба драбнюткі тарфяны пыл, які асядаў на школу, магазін, сталовую, шматкватэрныя жылыя дамы, што размяшчаліся ўпрытык да дарогі з Веткі, на колішні раённы цэнтр Свяцілавічы і ў менш за паўкіламетра ад месца, дзе прасаваліся паліўныя брыкеты. Дарога тых брыкетаў ляжала ў печы домаўладальнікаў Веткаўскага, Добрушскага, Гомельскага раёнаў.

 

Дэзактыватары ў пацёртай ваеннай робе тры першыя паслячарнобыльскія гады ў час летніх канікулаў здымалі і замянялі каля яшчэ новай трохпавярховай школы-мураванкі асфальтавае пакрыццё, звозячы груз на ўскраіну...

Амаль шэсць гадоў мая вёска і суседнія, цяпер ужо не існуючыя населеныя пункты, жылі трывогай і невядомасцю.

Падыйшоўшы да матчынай магілы, у думках пачаў нагадваць, чым жыла наша вёска і радня пасля трагічнага 26 красавіка 1986 года: мо пачуе маці, бо памерла яна значна раней катастрофы ў Чарнобылі і нічога не ведае пра страты землякоў, сваіх родных і блізкіх.

Незадоўга да выбуху на ЧАЭС матуліна ўнучка, мая пляменніца Людміла, нарадзіла сынка Сашу і, акрыяўшы, павезла яго з Гомеля да маці Ганулі на вясковае малако. Падказаў бы хтосьці, што гэта рызыкоўна для яе і сынавага здароўя, дык жа не, наадварот, раілі больш “дыхаць свежым паветрам”. Вынік той абачлівасці -- выяўленне рака шчытападобнай залозы ў Сашы. Хлапчуком ён перанёс дзве аперацыі, прызнаны інвалідам-чарнобыльцам. Насуперак хваробе, працягламу лячэнню хлопец паспяхова закончыў школу, вучыцца ў гандлёва-кааператыўным інстытуце.

 

Каля дзесятка гадоў няма на гэтым свеце майго стрыечнага брата, інваліда-чарнобыльца Колі Ермакова, які быў самым фізічна моцным сярод сваіх вясковых равеснікаў. Перад трагічным красавіком 1986 года з аддзела прапаганды Мазырскага гаркама партыі ён перайшоў на службу ў міліцыю і некалькі месяцаў малоўся ў чарнобыльскіх жорнах -- наладжваў перавозку насельніцтва, жывёлы, сачыў за парадкам у паміраючых вёсках.

Калі Коля даведаўся пра цяжкую хваробу, пакінуў сваю кааператыўную кватэру ў Мазыры і, каб быць бліжэй да кваліфікаваных медыкаў, пераехаў у Гомель, дзе яму выдзелілі пад часовае жыллё калясачную ў вышынным доме новага мікрараёна Валатава. Сваімі рукамі тую калясачную Коля пераўтварыў у аднапакаёўку з усімі зручнасцямі -- не збіраўся пасаваць перад нямогласцю.

Але хвароба тая сталася невылечнай. Аднойчы трывожна сказаў мне: “Некаторых чарнобыльскіх сяброў-ратавальнікаў ужо няма”.

Недзе за тыдзень да трагічнага дня я пазваніў Колю і паведаміў, што еду да яго ў госці. “Ну, давай, калі так захацелася”, -- няўцямна прамовіў ён.

 

У вызначаны час з жонкаю пазванілі ў Колеву кватэру, а дзверы адчыніла яго дачка, якая жыла ў Мазыры, і дзіўна патлумачыла: “Мо на агарод пайшоў, а мо папарыцца ў лазні надумаўся”. За час нашага чакання можна было пяць разоў схадзіць на агарод ці папарыцца. Толькі пасля пахавання ад яго роднага брата пачуў: “Не хацеў Коля, каб нават блізкія бачылі былога вясковага асілка знямоглым”.

Бадай, у кожным барталамееўскім родзе ёсць свае постчарнобыльскія страты. Гэта толькі ў тых, хто не быў у зонах адсялення і застаўся на ўзроўні інфармавання першых пасля выбуху на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС гадоў, жыве ўяўленне, быццам нічога надзвычайнага не здарылася. Найбольш масавымі і адчувальнымі з'яўляюцца маральныя і псіхалагічныя траўмы, якія для многіх сталі прычынай заўчаснай смерці.

 

Навошта, скажам, механіку саўгаса Івану Халадзіліну, дабротны дом якога размяшчаўся насупраць нашага, ужо пасля катастрофы на ЧАЭС было будаваць прыстойных памераў хлеў з блокаў, перакрываць шыферны дах? З чые ласкі майстру-будаўніку Мікалаю Шавялёву, па-вясковаму Пасечніку, пасля красавіка 1986 года давялося ўзводзіць новую лазню замест старой, пашыраць амшанік і садзіць абляпіху? Навошта трактарысту Васілю Халадзіліну спатрэбілася пакідаць трохпакаёвую кватэру ў саўгасным доме і ўладкоўваць на ўласныя зберажэнні падворак на месцы матчынай хаты?

 

Гэта “навошта” можна доўжыць і доўжыць… І прывядзе яно да нясцерпна балючай высновы: многія з тых, хто пасля катастрофы ў Чарнобылі па апошняй модзе шчыраваў на сваіх падворках і з боку гледжання ўзросту мог яшчэ жыць, ужо па некалькі Радаўніц не прыязджаюць на могілкі побач з Выдзьмай, бо пайшлі на вечны спакой і пахаваны там, куды закінулі пасведчанні перасяленцаў.

Многія з маіх землякоў паспелі па некалькі разоў памяняць месца жыхарства. Адным не да спадобы прыйшліся традыцыі тамтэйшага жыццёвага каларыту, іншым не пашанцавала працягнуць свае захапленні. Зазначу пры гэтым адну нашу адметнасць: ад вайны да катастрофы на ЧАЭС ні адзін сямейны вясковец не пакінуў свайго дворышча ў пошуках больш утульнай мясціны. У гарады ад'язджала толькі моладзь.

 

Аматар-пчаляр Мікалай Шавялёў, напрыклад, са сваім шматлікім гуллівым сямействам спачатку перасяліўся ў вёску Холмеч. Невядома па якой прычыне пчолы перасталі раіцца, хоць ваколіцы, здавалася, былі самымі прыдатнымі для яго захаплення -- гаспадарка мае сад, ягаднікі прамысловага характару, да яе ўладанняў падступае раздольны луг на беразе Дняпра. На ўздзіў землякоў Мікалай нечакана зняўся з месца і павёз сваю пчаліную гаспадарку на Міншчыну. Зноў няўдача. У трэці раз мужчына атабарыўся ў адной з вёсак непадалёку ад Гомеля і цяпер не можа нарадавацца мёдазборам -- мае нават сваё гандлёвае месца на Давыдаўскім рынку абласнога цэнтра.

 

Уласна мне не прыходзіцца здзіўляцца паводзінамі Мікалая-пчаляра -- такая закваска ў маіх землякоў.

Спякотным днём другога пасляваеннага года, у самы апагей сенакосу на далёкім калгасным лузе ад свавольства маіх равеснікаў у вёсцы ўзнік пажар, які ператварыў у дым і попел больш за сотню двароў з усімі пабудовамі. Мяне і сёння здзіўляе, якім чынам пагарэльцам у самы галодны год, за выключэннем некалькіх удоў-салдатак, удалося да зімы пабудаваць і перасяліцца ў больш прасторныя і зручныя дамы з панадворкавымі пабудовамі, чым адляцелыя ў неба. Усе тыя дамы, у тым ліку і матчын, у другі раз, пасля Чарнобыля, апынуліся пахаванымі, быццам людзі, у зямлю. Пасля гэтага не здзіўляйцеся, дарагія чытачы, калі ад некага пачуеце: “Я з пахаванай вёскі”. Усё гэта, калі не сугучнае, дык надта роднаснае да назвы кнігі “Я з вогненнай вёскі” Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка.

Апошнім часам мае землякі перад смерцю наказваюць сваім дзецям пахаваць іх там, дзе правялі апошнія гады свайго жыцця і дзе працягваецца іхні радавод. Дзеля дакладнасці зноў перайду на самае дарагое і блізкае мне, але тыповае і з гадамі набываючае моц.

Па завяшчанні брат Васіль пахаваны ў Калузе, дзе засталіся яго дзеці і ўнукі, сястра Гануля знайшла вечнае ўспакаенне ў вёсцы Насовічы Добрушскага раёна, якая да спадобы прыйшлася яе сыну Віталю. Мая жонка з сёстрамі выканала запавет маці Доры Васільеўны і бацькі Язэпа Лявонавіча, пахаваўшы іх на гомельскіх могілках. Так паступаюць і іншыя. Людзі зразумелі, што зварот на адселеныя тэрыторыі не прасочваецца нават у далёкай перспектыве.

 

Падобны аповед можна прысвяціць кожнай адселенай вёсцы Веткаўшчыны. Розніца будзе толькі ў асобных дэталях ды прозвішчах. Дзеля дакладнасці без пераўвелічэння дадам: званы Чарнобыля яшчэ звіняць. Адчуванне гэтага ўзмацняецца тым, што менавіта на схіле Барталамееўскага пагосту размясціўся доследны палігон Інстытута лесу НАН Беларусі. Па пасадках сасны, праведзеных пасля адсялення вёскі, вучоныя сочаць за накапленнем радыёнуклідаў у драўніне і расліннасці. У міжрадкоўях ужо даволі высокіх дрэўцаў растуць маслякі, збіраць якія катэгарычна забараняецца. Гэта адна са шматлікіх незагойных ранаў, што нанесла беларускай зямлі катастрофа на ЧАЭС.

 

Мікола ЕРМАКОЎ,

ул. кар. “Белорусской нивы”.

http://www.belniva.by