http://www.tvr.by/bel/radiocultpclub.asp

 

«Бацькоўскі клуб».

 

 

Аўтар і вядучая праграмы - Таццяна Гулевіч.

 

Сям’я была, ёсць і будзе адной з вечных каштоўнасцей чалавецтва. Толькі ў сям’і выхоўваецца асоба, толькі ў сям’і запальваецца творчая зорачка і толькі сям’я здольная падтрымаць у цяжкіх жыццёвых абставінах. У цэнтры увагі праграмы “Бацькоўскі клуб” – сям’я і яе праблемы, а мэта -- надаць бацькам упэўненасці ў сваіх бацькоўскіх здольнасцях, навучыцца не хавацца ад сямейных праблем, а займацца іх вырашэннем, атрымаць адпаведныя веды, якія дапамогуць у выхаванні дзяцей, даць магчымасць бацькам стаць актыўнымі ўдзельнікамі дыскусіі ў спрэчных пытаннях.

 

У якасці экпертаў на эфір праграмы “Бацькоўскі клуб” запрашаюцца педагогі, псіхолагі, медыкі, творчыя асбобы, якія да таго ж маюць статус бацькоў і здольныя падзяліцца ўласнымі сакрэтамі выхавання дзяцей, а таксама звычайныя і незвычайныя беларускія сем’і.

 

Усіх, хто заклапочаны пошукам сямейнага шчасця, усіх, каго хвалююць пытанні выхавання дзяйцей запрашаем у “Бацькоўскі клуб” канала “Культура”.

 

Удзельнікі прамога эфіру выкладчык псіхалагічных дысцыплін Міжнароднага універсітэта "МІПСА" Т.В. Пластініна і метадыст кіравання выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі РБ Т.П. Елісеева.