Материалы прислал Vas'kou Uladzimir.

 

ГОМЕЛЬ

 

Гулевіч Антон Васільевіч

Нарадзіўся ў 1867 г. у в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёна. Жыў у Гомелі. Арыштаваны 26 верасня 1933 г. Пастановай «тройкі» пры ПП АДПУ па БССР ад 13 снежня 1933 г. зняволены на 8 гадоў. Далейшы лёс невядомы.

 

Гулевіч Бенядзікт Адамавіч

Нарадзіўся 21 мая 1917 г. у в. Рудня-Нісімкавіцкая Чачэрскага раёна. У 1930-я гг. працаваў настаўнікам у польскіх школах Гомельшчыны. У 1937—1940 гг. вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя Кірава ў Мінску. У пачатку 1940-х гг. займаў пасады ў ЛКСМБ у Гродне. У 1944—1949 гг. працаваў у дзяржаўных установах Польшчы, у апараце Польскай Рабочай Партыі. Меў польскія ваенныя ўзнагароды. У 1949—1956 гг. знаходзіўся на тэрыторыі ФРГ (Мюнхен) як перамешчаная асоба. Утрымліваўся ў англійскай турме. 8 красавіка 1956 г. вярнуўся з сям’ёй у Гомель. Працаваў дырэктарам крамы «Дзіцячы свет». У 1961 г. па сфабрыкованым абвінавачванні быў асуджаны «за здраду Радзіме». У 19611966 гг. адбываў пакаранне ў Мардоўскай АССР. Перад выхадам на пенсію працаваў адміністратарам крамы «Старт». Да апошніх дзён жыцця знаходзіўся пад пільным наглядам уладаў. Памёр 10 студзеня 1994 г. у Гомелі.

 

Гулевіч Ганна Іосіфаўна

Нарадзілася 12 красавіка 1894 г. у Люблінскім ваяводстве, Польшча. Жыла ў Гомелі, працавала дворнікам у інтэрнаце воднікаў. Арыштавана 10 лістапада 1937 г. Пастановай камісіі НКУС СССР і пракурора СССР ад 9 снежня 1937 г. прыгаворана да вышэйшай меры пакарання. Расстраляна 19 студзеня 1938 г. у Гомелі.

 

Гулевіч Любоў Адольфаўна

Нарадзілася ў 1919 г. у Навабеліцы. Пастановай асобай нарады пры НКУС СССР ад 4 ліпеня 1945 г. выслана ў Краснаярскі край на 3 гады.

 

 

 

Вёска Стаўбун

 

Гулевіч Васіль Паўлавіч

Нарадзіўся ў 1878 г. Селянін. Меў 6 дзяцей. Арыштаваны 14 сакавіка 1934 г. Асуджаны 27 сакавіка 1934 г. на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Вікенцій Рыгоравіч

Нарадзіўся ў 1880 г. Селянін. Меў 4 дзяцей. Арыштаваны 18 сакавіка 1934 г. Асуджаны 27 сакавіка 1934 г. на 3 гады зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Франц Якаўлевіч

Нарадзіўся ў 1893 г. Аднаасобнік. Меў 4 дзяцей. Арыштаваны 18 сакавіка 1934 г. Асуджаны на 3 гады зняволення ў ППЛ.

 

 

Вёска Нісімкавіцкая Рудня.

 

Гулевіч Адам Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1907 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Адам Іванавіч

Нарадзіўся ў 1908 г. Камандзір узвода. Арыштаваны 26 чэрвеня 1937 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення.

 

Гулевіч Адам Людвігавіч

Нарадзіўся ў 1898 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Аляксандр Іванавіч. Нарадзіўся ў 1907 г. Перад арыштам верагодна пражываў у Туле. Расстраляны 26 студзеня 1938 г.[1]

 

Гулевіч Аляксандр Людвігавіч

Нарадзіўся ў 1902 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Васіль Піліпавіч

Нарадзіўся ў 1882 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 8 лютага 1933 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Васіль Пракопавіч

Нарадзіўся ў 1878 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 25 снежня 1932 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Вікенцій Іванавіч. Аднаасобнік. Меў 6 дзяцей. Арыштаваны 25 снежня 1932 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Іван Іванавіч

Нарадзіўся ў 1905 г. Аднаасобнік. Меў 5 дзяцей. Арыштаваны 18 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Казімір Пятровіч

Нарадзіўся ў 1897 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны.

 

Гулевіч Кузьма Амбросавіч

Нарадзіўся ў 1898 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 29 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 19 лістапада 1938 г.

 

Гулевіч Мікалай Васільевіч

Нарадзіўся ў 1887 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 25 снежня 1932 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Мікалай Іванавіч

Нарадзіўся ў 1896 г. Настаўнік. Арыштаваны 8 лютага 1933 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Міхаіл Іванавіч

Нарадзіўся ў 1910 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 25 снежня 1932 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Міхаіл Пракоп’евіч

Нарадзіўся ў 1891 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Павел Паўлавіч

Нарадзіўся ў 1910 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 25 снежня 1932 г. Асуджаны на 3 гады зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Пётр Казіміравіч

Нарадзіўся ў 1900 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 8 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Рафаіл Сямёнавіч

Нарадзіўся ў 1888 г. Аднаасобнік. Меў 6 дзяцей ад 1,5 да 13 гадоў. Арыштаваны 24 красавіка 1933 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Станіслаў Іванавіч

Нарадзіўся ў 1889 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Станіслаў Станіслававіч

Нарадзіўся ў 1898 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Сямён Вікенцьевіч

Нарадзіўся ў 1889 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 25 снежня 1932 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Тэрэза Іванаўна

Нарадзілася ў 1885 г. Арыштавана 23 жніўня 1937 г. Асуджана  на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

 

Вёска Барталамееўская Рудня

 

Гулевіч Іван Іванавіч

Нарадзіўся ў 1905 г. Калгаснік. Меў 5 дзяцей ад 5 да 12 гадоў. Арыштаваны 9 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Іван Ігнацьевіч

Нарадзіўся ў 1910 г. Калгаснік. Арыштаваны 9 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 9 кастрычніка 1938 г.

 

Гулевіч Мікалай Васільевіч

Нарадзіўся ў 1887 г. Аднаасобнік. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 19 лістапада 1938 г.

 

Гулевіч Павел Іванавіч

Нарадзіўся ў 1885 г. Калгаснік. Арыштаваны 31 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 28 лістапада 1938 г.

 

Гулевіч Станіслаў Францавіч

Нарадзіўся ў 1900 г. Калгаснік. Арыштаваны 10 жніўня 1938 г. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 19 кастрычніка 1938 г.

 

 

Пасёлак Дзяржынскі (Чачэрскі р-н)

 

Гулевіч Тамаш Іванавіч

Нарадзіўся ў 1902 г. Калгаснік. Арыштаваны 26 красавіка 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

 

Вёска Дудзіцкая Рудня

 

Гулевіч Адам Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1890 г. Арыштаваны 26 жніўня 1938 г. Асуджаны на 10 гадоў зняволення ў ППЛ.

 

Гулевіч Мікалай Іванавіч

Нарадзіўся ў 1896 г. Рабочы торфазавода. Арыштаваны ў 1933 г. Асуджаны на 5 гадоў зняволення ў ППЛ. Паўторна асуджаны 18 ліпеня 1937 г. на 10 гадоў зняволення.

 

Материалы прислал Vas'kou Uladzimir.

 

 

 



[1] Там жа.