АСАБЛІВАЕ ЖНІВО. Сёлетняе жніво стала асаблівым для сям’і Гулевічаў з сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бярэзінскі”. Для Уладзіміра Уладзіміравіча – старэйшага камбайнера – хлебаробскія клопаты добра вядомыя і пастаянныя штогод, а вось яго жонка Наталля Валер’еўна сёлетні жнівеньскі сезон упершыню працуе побач з мужам у якасці памочніка камбайнера. Працуюць з раніцы і да змяркання. Аднак да працы абодвум не прывыкаць: руплівыя, адказныя, старанныя. Такімі ж гадуюць і сваіх дзяцей – дачушку Ірыну і сына Сашу, для якіх жнівеньскі час таксама асаблівы, бо на плечы падлеткаў кладзецца больш клопатаў па дому і хатняй гаспадарцы. Аднак у сям’і, дзе берагуць і шануюць адзін аднаго, дзеляць і клопаты, і радасці, пануе ўзаемаразуменне і простае ціхае шчасце. На здымку: Уладзімір Уладзіміравіч і Наталля Валер’еўна ГУЛЕВІЧЫ. Фота Алены ГРОМАВАЙ. http://www.berezino.by/?p=2266 Уладзімір Уладзіміравіч ГУЛЕВІЧ. У ААТ “Бярэзінскі” азімыя зерневыя трэба пасеяць на плошчы ў 1500 гектараў. Хутка тут выйдуць на фінішную прамую, работы набліжаюцца да завяршэння. На трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПМ-6 на сяўбе быў заняты Уладзімір Уладзіміравіч ГУЛЕВІЧ (на здымку). За адзін светлавы дзень ён выконваў даведзеныя нормы ў сярэднім на 130-132 працэнты. Зараз механізатар заняты на дыскаванні глебы на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам АПД-7,5. Фота і тэкст Алены ГРОМАВАЙ. http://www.berezino.by/?p=10270 НЕ ЛЮБІЦЬ НІВА МІТУСНІ! І вось, раніцай 2 красавіка, магутны энерганасычаны
трактар “МТЗ-3022 ДЦ” з пасяўным агрэгатам “Берестье” пад кіраўніцтвам
Уладзіміра Уладзіміравіча Гулевіча пакідае зранку машынны двор. За ім услед
рухаецца сіняя “Ніва” і трактар “МТЗ -1221” Рыгора Васільевіча Бурага.
Шасцімятровая сеялка гатова хоць зараз прыступіць да працы. Крыху нярвуецца
М. П. Грынкевіч: пачынаць заўсёды складана, і так не хочацца памыліцца. - Шмат гадоў адказваю за правядзенне пасяўной кампаніі ў гаспадарцы, – прызнаецца Уладзімір Уладзіміравіч Гулевіч. – Аднак не памятаю, каб хоць адзін год быў падобны на іншы. Кожны раз даводзіцца спасцігаць урокі земляробства, вучыцца супрацьстаяць капрызам надвор’я. Мілана ТРАПЯНОК. Фота Алены ГРОМАВАЙ. http://www.berezino.by/?p=6809 НА ПРАВІЛЬНЫМ ШЛЯХУ. - Комплекс па адкорме і вырошчванні жывёлы – доўгатэрміновы арыенцір работы гаспадаркі, – гаворыць кіраўнік ААТ “Бярэзінскі” Мікалай Пятровіч Грынкевіч. – Паспяховасць дзейнасці дазволіць узняць вырошчванне жывёлы на больш дасканалы і сучасны ўзровень, палепшыць эканоміку гаспадаркі і ўмацаваць уласны дабрабыт нашых працаўнікоў. Прыналежнасць да гэтай важнай справы адчуў сёлета кожны механізатар і жывёлавод. Піянерамі тут сталі механізатары. Пачаў веснавую сяўбу ў
гаспадарцы адзін з самых вопытных трактарыстаў Сяргей Мікалаевіч Лаўцоў.
Сёлета вясной ён на сваім магутным замежным трактары пасеяў 1005 гектараў
яравых культур. Талісманам шчодрай нівы гаспадаркі па праве называюць яшчэ
аднаго мясцовага сейбіта – Уладзіміра Уладзіміравіча Гулевіча. Не было дастойных
канкурэнтаў на сяўбе кукурузы і ў Аляксандра Міхайлавіча Самца. У гэтым годзе
яго паказчык складае 509 гектараў кукурузы. На ўнясенні мінеральных угнаенняў
лідарам па гаспадарцы стаў Андрэй Пятровіч Моўчан. Не менш за яго рупіўся на
карысць будучага ўраджаю, раскідваючы арганічныя ўгнаенні, Мікалай Валер’евіч
Данільчанка. Сёлета ён вывез на палі 8280 тон арганікі. Толькі на выдатна
шчыраваў на доглядзе пасеваў Якаў Адамавіч Белы. Механізатар справіўся
апрацаваць 3753 гектары палеткаў. Якасная работа механізатараў дазволіла
атрымаць небывалы па мерках сельгаспрадпрыемства ўраджай зерневых культур. Па
стане на 1 верасня сярэдняя ўраджайнасць склала 33,6 цэнтнера з гектара, а
намалот наблізіўся да 9 тысяч тон збожжа. Тут ужо гонар роднай гаспадаркі і
прафесіяналізм мясцовых хлебаробаў абаранялі камбайнеры. Намалот звыш тысячы
тон збожжа ў гэтае жніво мелі хлебаробы Аляксандр Уладзіміравіч Ермаловіч,
Анатоль Андрэевіч Шалепін, Уладзімір Уладзіміравіч Гулевіч і Мікалай
Мікалаевіч Буры. Вызначыўся Аляксандр Уладзіміравіч і на ўборцы кукурузы на
збожжа. Летась намалот з 255 гектараў дасягнуў 1585 тон зерня, а сярэдняя
ўраджайнасць – 62,2 цэнтнера з гектара. Не горш за іх стараліся ў жніўную
пару на камбайнах ДОН-1500Б Мікалай Валер’евіч Данільчанка з дачкой Марынай,
Аляксандр Міхайлавіч Самец і Віктар Аляксандравіч Іўчык. Высокі тэмп
уборачных работ дастойна трымалі і вадзіцелі. Васіль Віктаравіч Буры
справіўся перавезці на трактары з прычэпам 1124 тоны збожжа. На прасаванні
саломы не ведаў стомы Андрэй Пятровіч Моўчан. А ці можна забыцца, як зладжана
і акуратна рупіліся бярэзінскія механізатары на нарыхтоўцы кармоў. Трэба
аддаць даніну павагі прафесіяналізму і належнай арганізацыі работ Васіля
Віктаравіча Бурага, ВалерыяФёдаравіча Кузьмянкова, Васіля Віктаравіча
Лапцёнка. Толькі Васіль Віктаравіч Буры паклаў у кармавую скарбонку
сельгаспрадпрыемства 15 473 тоны сіласу, 4 143 тоны сенажу і атрымаў 4 599
тон зялёнай масы. Якасць нарыхтаваных кармоў забяспечваў на трамбоўцы Мікалай
Пятровіч Цялюк. Яго сёлетні паказчык – 25 795 тон зялёнай масы. Мілана ТРАПЯНОК. Фота Алены ГРОМАВАЙ. http://www.berezino.by/?p=11010 |