Гулевіч Мікалай Паўлавіч Нарадзіўся 9 мая
1925 годзе ў в. Рудня- Нісімкавіцкая Чачэрскага раёна. Перад вайной вучыўся ў Нісімкавіцкай
сярэдняй школе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 года. Прымаў
удзел у вызваленні роднай Гомельшчыны, быў паранены. Пасля лячэння зноў на
фронце. Пасля вайны закончыў настаўніцкі інстытут у Мінску і
завочна Гомельскі педагагічны інстытут імя В.Чкалава. У 1948-1963 гадах
працаваў у ўстановах адукацыі Брэстчыны, настаўнікам, дырэктарам школы,
загадчыкам аддзела адукацыі Брэсцкага раёна, з 1963 па 1978 год узначальваў
упраўленне адукацыі Брэсцкага
аблвыканкама. З 1978 па 1982 год – саветнік і кіраўнік групы па народнай
адукацыі ў Афганістане. У 1982 - 1988
гг. займаў пасаду намесніка начальніка Упраўлення школ Міністэрства адукацыі.
Пасля выхаду на пенсію працягваў работу у Рэспубліканскім інстытуце
удасканальвання настаўнікаў. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і іншымі баявымі
ўзнагародамі. За высокі прафесіяналізм, талент кіраўніка і арганізатара
адукацыі яму было прысвоена званне
“Заслужаны настаўнік БССР”, за працоўную дзейнасць быў узнагароджаны
шматлікімі ўрадавымі ўзнагародамі. Памёр 8 снежня 2002 года. http://chechersk.ru/lica/246-gulevch-mkalay-palavch.html |