«Наваградак. Новогрудок. Nowogródek. Navaredok»
Старыя здымкі г. Навагрудка, былога цэнтра Навагрудскага ваяводства ў другой Рэчы Паспалітай (сённяшні цэнтр Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, Рэспубліка Беларусь), у 1920-ыя гады былі
зроблены Янам Булгакам
для Цэнтральнага Бюро Інвентарызацыі
помнікаў, створанага ў Вільні па ініцыятыве Ежы Рэмера. Ён
быў першым навагрудска-віленскім кансерватарам
(з1922 г.), а з 1928 г. –
генеральным кансерватарам Дэпартамента
Мастацтваў Міністэрства Веравызнанняў і Грамадскай Асветы Польшчы. Ежы Рэмер быў добра знаёмы з Уладзіславам Рачкевічам, першым навагрудскім ваяводам, якому было наканавана стаць апошнім прэзідэнтам Рэчы Паспалітай у эміграцыі.
Ад’язджаючы з Вільні
ў 1928 г. Рэмер запрасіў на пасаду кансерватара помнікаў і кіраўніка аддзела
мастацтваў 29-гадовага Станіслава
Лорэнца. У Вільні Лорэнц пазнаёміўся з вялікімі знаўцамі
Вільні і Навагрудчыны Юліюшам Клосам – прафесарам гісторыі архітэктуры
ва універсітэце Стэфана Баторыя, Юліюшам Славацкім, Фердынандам Рушчыцам –
мастаком, які нарадзіўся ў Багданаве на Ашмяншчыне, заснавальнікам
Школы Мастацтваў у Варшаве, Янам Булгакам – ураджэнцам Навагрудчыны, выдатным фатографам, які зрабіў фатаграфію мастацтвам.
У 1912 г. для інвентарызацыі помнікаў архітэктуры Вільні
па ініцыятыве Фердынанда Рушчыца Ян Булгак адчыніў фотамайстэрню, а з 1919 г. кіраваў студыяй мастацкай фатаграфіі універсітэта Стэфана Баторыя. Жывучы і працуючы ў Вільні, ён неаднойчы
прыязджаў у Навагрудак, аб’ездзіў усю Навагрудчыну, каб зафіксаваць прыгажосць і годнасць сядзібаў
і засценкаў мясцовай шляхты.
У 1924 г. Рэмер пачаў
у Навагрудку археалагічныя
даследаванні і працу па кансервацыі замка. Адначасова на Малым Замку ажыццяўлялі праект пабудовы памятнага кургана ў гонар Адама Міцкевіча. (Закладны камень асвяціў біскуп Лазінскі у прысутнасці прэзідэнта Польшчы Станіслава Вайцяхоўскага). Аднак, з-за недахопу
сродкаў работы прыпынілі і аднавілі іх
зноў толькі ў 1929 г.
Дэталёва вывучыўшы
стан помнікаў у віленскім
і навагрудскім ваяводствах, Лорэнц, Клос і Булгак
ацанілі стан замку ў Навагрудку (гэтак жа, як і замкаў
у Тракаі, на Замкавай Гары ў Вільні, Каралеўскіх Медніках, Крэве і Лідзе)
як “вельмі дрэнны і нават пад
пагрозай”. У 1929-31 гг. работы па яго кансервацыі былі адноўлены.
Ян Булгак зафіксаваў Навагрудак у перыяд росквіту будаўніцтва і стварэння інфраструктуры ваяводскага цэнтра, калі ў горадзе
будаваліся адміністрацыйныя
будынкі і цэлыя жылыя раёны
для чыноўнікаў. Горад імкліва змяняў сваё аблічча, набываючы еўрапейскі лоск, толькі вулачкі з ніякаватымі
драўлянымі дамамі працягвалі захоўваць местачковы патрыярхальны каларыт. Праўдзівы аб’ектыў Яна Булгака захаваў многае з таго, чаго
ў Навагрудку больш няма: вежу-млын
на Малым Замку, чыгунку, гандлёвыя
рады і аўтавакзал на Вялікім Рынку ў цэнтры горада, сінагогу, Дом-музей Адама Міцкевіча да вайны.
Выказваем шчырую падзяку дырэктару Наваградскага гістарычна-краязнаўчага
музея Тамарэ Рыгораўне Вяршыцкай за пададзеную инфармацыю і фотаздымкі.
Мікалай Гулевіч
|
Автовокзал
Вид
Вид с замковой горы
Вновь построенное
здание воеводства
Вновь построенное
здание воеводства
Вновь построенное
здание воеводства
Воеводство
Воеводство
Гора Миндовга
Городской суд
Дворец Радзивиллов
Дом воеводы
Дом Мицкевича
Дом Мицкевича
Дом Мицкевича
Дом Мицкевича
Дом шляхецкий
Железнодорожный
вокзал
Железнодорожный
вокзал
Замок
Замок
Изба скарбова
Изба скарбова
Кино
Костёл на
Слонимской
Костел на
Слонимской
Костел на
Слонимской
Мельница
Окружной суд
Поворот театр
Поселение
Поселение
Развалины замка
Реэкспонирование
татарское кладбище
Рынок
Синагога
Собор
Собор
Собор
Стройка
Театр
Торговые залы
Управление
Фара
Церковь
Электростанция
Электростанция
Электростанция
Здымкі, прадстаўленыя на выставе, перададзены ў дар Навагрудскаму гістарычна-краязнаўчаму музею Богданам Булгакам, унукам Яна Булгака, і экспануюцца
ўпершыню.
Материалы подготовил и прислал Николай
Адамович Гулевич.
|