Капыльшчына.

 

Гулевічы; Hulevičy; Гулевичи; Гулевиче; Hulewicze.

 

Два блізка разьмешчаныя паселішчы. Назва згадваецца ў гаспадарчых паперах 1622 г. Вёска і маёнтак.

ПаводлеСьпісу” — 98 двароў, 717 жыхароў.

У 1887г. царква Нараджэньня Багаодзицы. Мапа ХІХ ст. вызначае колькасьць двароў у 120, WIGаўка таксама падае тую ж лічбу — 120.

Маёнтак, паводлеСьпісу”, меў 1 двор і 2 жыхары, WIGаўка вызначае яго як фальварак, цяпер пасёлак.

Паводле мапы 30-ых гадоў у вёсцы 130 двароў,у пасёлку 20.

У 1997 г. 124 двары, 251 жыхар і 15 двароў, 27 жыхароў.

У 1888г. Вайніловіч Леў Міхайлавіч, шляхцічаталік, валодаў маёнткам Гулевічы і 519дз.зямлі.

У 1911г. Вайніловіч Густаў Львовіч валодаў маёнткам Гулевічы і 517дз.

У 1912 - 1913гг. Настаўнікам народнай вучэльні быў Гардзей Іван, у 1914г. - Яновіч Сьцепаніда.