| 
 В этом здании Нисимковичская средняя школа размещалась с 1952 до 1975 года. Снимок 1969 года. Сычаўка-Нісімкавіцкая. Паселак у Нісімкавіцкім сельсавеце. Назва паходзіць ад
  слова “сыч” – нелюдзімы чалавек, або назва птушкі. Заснаваны ў 1920-я гады
  жыхарамі вескі Нісімкавічы і навакольных хутароў, былі пабудовы 1914-1916
  гадоў. Размешчаны на рацэ Сычаўка. З 8.12.1926 г. у Нісімкавіцкім сельсавеце
  Свяцілавіцкага, 4.8.1927 г. Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. Паселак
  уваходзіў у склад калгаса “Савецкая Беларусь”.  За гады вайны загінулі яго жыхары: Баплыкоў Аляксей
  Маркавіч (матэрыялы аб ім ёсць у школьным музеі), Балыкоў Афанас Ягоравіч,
  Булаўкін Іван Рыгоравіч, Гулевіч Іван Мітрафанавіч, Ісачанка Іван Фядосавіч,
  Калкоў Леанід Юркавіч і Каржоў Ціхан Сяргеевіч. Балыкоў А.М. у час вайны быў
  камандзірам 2-га батальёна 253 Тарашчанскага стралковага палка 45 Шчорсаўскай
  стралковай дывізіі. Восенню 1942 года батальён пад яго камандваннем адбіваў
  безперапынныя атакі 79-й эсэсаўскай дывізіі, якая рвалася да Волгі ў раёне
  завода “Чырвоны Кастрычнік” горада Сталінграда. У адным з баёў 3 лістапада
  1942 года Балыкоў А.М. загінуў. Яго імя занесена на жалобнае знамя ў зале
  Воінскай славы на Мамаевым кургане ў Валгаградзе.  На 1.01.1952 года ў пасёлку было 32 жыхары 106 жыхароў.
  Сярод жыхароў настаўнікі Нісімкавіцкай СШ Балыкова Лідзія Мікалаеўна і
  Булаўкіна Галіна Іванаўна, фельдшар Клімянкоў Іван Мітрафанавіч, акушэрка
  Клімянкова Юлія Мікалаеўна. У пасёлку дейнічала пачатковая школа, якая адразу
  пасля вайны размяшчалася ў хаце Марозава Пятра Сяргеевіча (на той час ён
  знаходзіўся ў Чырвонай Арміі), а затым у хаце Хімянковай Хоўры. Настаўнікамі
  працавалі Гулевіч Марыя Васільеўна і
  Гулевіч Франя Паўлаўна. Затым школа была пераведзена ў пасёлак Сычаўка
  Рудніцкая.  З 1959 года ў складзе саўгаса “Нісімкавічы” (брыгада № 4).
  На 1.01.1963 года ў пасёлку 35 двароў 125 жыхароў. Пасля аварыі на
  Чарнобыльскай атамнай станцыі пачалося рэзкае зніжэнне колькасці
  насельніцтва. У 1991 г. 21 двор 31 жыхар. Шмат гаспадарак перасялілася ў
  вёску Нісімкавічы, некаторыя выехалі за межы раёна і вобласці. Зараз не
  існуе. http://chechersk.ru |