Вход   Регистрация

 

 

АСАБЛІВАЕ ЖНІВО.

 

Сёлетняе жніво стала асаблівым для сям’і Гулевічаў з сельскагаспадарчага вытворчага кааператываБярэзінскі”. Для Уладзіміра Уладзіміравічастарэйшага камбайнерахлебаробскія клопаты добра вядомыя і пастаянныя штогод, а вось яго жонка Наталля Валер’еўна сёлетні жнівеньскі сезон упершыню працуе побач з мужам у якасці памочніка камбайнера.

 

Працуюць з раніцы і да змяркання. Аднак да працы абодвум не прывыкаць: руплівыя, адказныя, старанныя. Такімі ж гадуюць і сваіх дзяцейдачушку Ірыну і сына Сашу, для якіх жнівеньскі час таксама асаблівы, бо на плечы падлеткаў кладзецца больш клопатаў па дому і хатняй гаспадарцы. Аднак у сям’і, дзе берагуць і шануюць адзін аднаго, дзеляць і клопаты, і радасці, пануе ўзаемаразуменне і простае ціхае шчасце.

 

На здымку: Уладзімір Уладзіміравіч і Наталля Валер’еўна ГУЛЕВІЧЫ.

 

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

http://www.berezino.by/?p=2266

 

 

Уладзімір Уладзіміравіч ГУЛЕВІЧ.

 

У ААТ “Бярэзінскіазімыя зерневыя трэба пасеяць на плошчы ў 1500 гектараў. Хутка тут выйдуць на фінішную прамую, работы набліжаюцца да завяршэння.

 

На трактары МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АПМ-6 на сяўбе быў заняты Уладзімір Уладзіміравіч ГУЛЕВІЧ (на здымку). За адзін светлавы дзень ён выконваў даведзеныя нормы ў сярэднім на 130-132 працэнты.

 

Зараз механізатар заняты на дыскаванні глебы на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам АПД-7,5.

 

Фота і тэкст Алены ГРОМАВАЙ.

 

http://www.berezino.by/?p=10270